Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

«Веды, спорт і бяспека».

Дата: 16 ноября 2020 в 12:07
Автор: Голото Р. В.
94 просмотра

Добруш. «Веды, спорт і бяспека».

Кожнае наведванне дзіцячых устаноў - гэта маленькая падзея для хлопчыкаў і дзяўчынак, і вядома для таго каб усё больш і больш далучаць дзяцей да пытанняў бяспекі і вывучэнню правілаў пажарнай бяспекі ратавальнікі выбіраюць самыя разнастайныя спосабы. Так, у спартыўнай зале Добрушскага цэнтра дадатковай адукацыі работнікі МНС арганізавалі спаборніцтва пад умоўнай назвай «Веды, спорт і бяспека».

Напачатку каманды паказвалі веды ў галіне пажарнай бяспекі. Удзельнікі каманд па чарзе адказвалі на пытанні тэсту з дапамогай мабільнага прыкладання «МНС: Дапамога побач», гэты бесстаронні суддзя і час адводзіў на рашэнне і вынік хлопцам паказаў. Наступным змаганнем было перацягванне пажарнага рукава, які замяніў канат. З дапамогай гэтага конкурсу і спартыўны азарт прачнуўся і моцныя спартыўныя якасці дзяцей, бо кожны з іх у дадзеным спаборніцтве адчуваў сябе выратавальнікам. А вось для таго каб замацаваць гэта адчуванне - хлопцы прымяралі баявую вопратку ратавальнікаў. Варта адзначыць, што непаседы цэнтра так захапіліся, што забыліся пра час, таму вынікам спаборніцтваў стала - сяброўства.

Узнагародай хлопцам і дзяўчынкам сталі не толькі памяткі з правіламі пажарнай бяспекі і буклеты «МНС: Дапамога побач», але яркія эмоцыі і веды пра бяспеку жыццядзейнасці ад Добрушскіх  работнікаў аддзела па НС.

Старшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Добрушскага РАНС Андрюк Ірына

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.