Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Першы абласны лінгвістычны конкурс “Ведай родную мову”

Дата: 10 марта 2017 в 12:54
Автор: Голото Р. В.
535 просмотров

4 сакавіка 2017 года на базе ДУА “Гімназія №56 г.Гомеля” адбыўся першы абласны конкурс “Ведай родную мову”, прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Я.Купалы і Я.Коласа. 

Конкурс арганізаваны па ініцыятыве ўпраўлення адукацыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.

Навукова-метадычнае суправаджэнне конкурсу “Ведай родную мову” забяспечылі ДУА "Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі”, ДУА “Гімназія №56 г.Гомеля”.

Конкурс праводзіўся ў мэтах развіцця цікавасці да вывучэння беларускай мовы; выяўлення здольных, лінгвістычна адораных дзяцей; развіцця інтэлектуальнага патэнцыялу навучэнцаў, раскрыцця здольнасцей вучняў у галіне мовазнаўства.

Адной з галоўных задач конкурсу з’яўлялася праверка ўзроўню лінгвістычнай падрыхтоўкі вучняў, якія ўвайшлі ў зборную каманду вобласці, да заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”.

Інтэлектуальнае спаборніцтва ўключала два туры: лінгвістычны конкурс і конкурс водгукаў на мастацкі твор.

У конкурсе прынялі ўдзел 79 вучняў Гомельскай вобласці, з іх 27 вучняў IХ класаў, 27 - Х і 25 вучняў ХI класаў.

Конкурсныя работы ацэньвала журы з настаўнікаў, якія  падрыхтавалі пераможцаў III этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”.

Па выніках работы 35 юных знаўцаў беларускай мовы і літаратуры ўзнагароджаны дыпломамі. З іх дыпломы I ступені атрымалі 6 вучняў, II ступені – 12, III ступені – 17.

Жадаем поспехаў нашай камандзе на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.