Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

УСЁ ПА БЕЛАРУСКУ!!!

Дата: 8 апреля 2022 в 14:58, Обновлено 8 апреля 2022 в 15:03
Автор: Голото Р. В.
95 просмотров

Размаўляй па-беларуску!

Мова... Наша родная мова... Колькі мілагучнасці, таемнасці ў гэтым слове. Залатыя лісцікі на дрэвах, кожная птушка, кожная кветка і, канешне, чалавек — усе маюць сваю мову.

   Сапраўды, чалавечую мову нельга параўнаць з мовай птушак, жывёл, раслін. Яна з'яўляецца больш прыгожай, мілагучнай, дзякуючы ей людзі размаўляюць, вучацца, дасягаюць сваей мэты. Роднае слова з’яўляецца адным з самых вялікіх здабыткаў кожнага народа. Яго з пашанай называюць люстэркам культуры і формай яе існавання. Родная мова з’яўляецца формай існавання і захавання народных традыцый, звычаяў, духоўных скарбаў, спосабам і сродкам развіцця нацыянальнай культуры.

       Вельмі важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, не саромецца на ёй размаўляць. Важна, каб дзеці ведалі і шанавалі гісторыю сваіх продкаў, родную прыроду. Адказнасць за гэта ляжыць на нас – педагогах і бацьках.

             Каб гучала родная мова ў дзіцячым садзе, патрэбна на ёй размаўляць — і дарослым, і выхаванцам. У нашым  дзiцячым садку   кожны панядзелакправодзiцца дзень беларускага маўлення. У гэты дзень усе размаўляюць па-беларуску. Таксама арганізавана беларускамоўная група для дзяцей старэйшага ўзросту.

       У вучэбнай  праграме дашкольнай адукацыі работа па фарміраванню беларускага маўлення з дашкольнікамі падзяляецца па ўзроставых групах, па напрамках работы:

заняткi па развіццю беларускага маўлення;
развіццё маўлення ў працэсе штодзённых узаемаадносінаў выхавальніка з дзецьмі ў розных відах дзейнасці;
самастойная маўленчая дзейнасць дзяцей;
     Вучэбная праграма рэкамендуе таксама пералік лепшых класічных мастацкіх і фальклорных твораў і дакладна акрэслівае задачы па азнаямленню з імі дзяцей розных узроставых груп (пачынаючы з 1-й малодшай):

беларускімі народнымі песенькамі і пацешкамі;
беларускімі народнымі казкамі;
творамі беларускіх паэтаў і пісьменнікаў;
беларускімі народнымі гульнямі.
     Нельга вывучыць родную мову пад прымусам, яна павінна ўвайсці ў сэрца і думкі дзяцей непрыкметна, лёгка. А для гэтага нам усім неабходна спалучаць разнастайныя формы работы, якія б не прымушалі дзіця “завучыць”, а падштурхнулі да свядомага жадання запомніць новае слова, яскравы паэтычны радок, падзяліцца радасцю свайго адкрыцця з сябрамі, бацькамі.

     Паважаныя бацькі! Давайце дапаможам нашым дзецям авалодаць беларускай мовай. Будзем выхоўваць дзяцей добрымі, разумнымі, дапытлівымі, церпялівымі і ўважлівымі да ўсяго. І адначасова абуджаць веру дзіцяці ў тое, што яно вырасце патрэбным на зямлі чалавекам.

Дапамажыце нам далучыць дзяцей да роднай, беларускай мовы!

Мая краіна - Беларусь.

Якая прыгожая назва ў нашай краіны - Беларусь!

А яшчэ мы завём яе - Радзіма.

А яшчэ - Бацькаўшчына.

Радзіма - бо тут мы нарадзіліся, бо яна нам самая родная з усіх краін ва ўсім свеце.

Поле, лес, рэчка, возера, зямля, па якой мы ходзім, веска ці горад, у якім мы жывем, - гэта Радзіма.

Наша зямля завецца таксама Бацькаўшчына - бо яна засталася нам ад нашых бацькоў. А ім ад іх бацькоў - нашых дзядоў. І так - аж ад самых далекіх продкаў.

Найвялікшы скарб Беларусі - гэта людзі. 

Давайце разам паразважаем, як захапіць дзіця, каб яму захацелася вывучыць родную мову.
Пачынаем размаўляць па-беларуску!

ПАВАЖАНЫЯ БАЦЬКІ!

У практыку работы нашай дашкольнай установы па

чацвяргам уведзены беларускамоўны дзень.

Просім вас у гэты дзень размаўляць з дзецьмі і дарослымi  на беларускай мове!!!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.